“Чытай беларускае”

У рамках інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” у Войневіцкай сельскай бібліятэцы – клуб падрыхтавана кніжная выстава “Чытай беларускае”. 14 верасня прайшлі гучныя чытанні “Зямлі вялікія галасы” (да 135 — годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа). Дзеці чыталі вершы, урыўкі з твораў пісьменнікаў.