“Чытальня пад адкрытым небам”

2 жніўня летнюю чытальню “Чытальня пад адкрытым небам” арганізавала ў парку Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны. Дзе на свежым паветры, у цяні дрэў прахожыя мелі магчымасць выбраць кнігу па густу, пазнаёміцца з новымі перыядычнымі выданнямі. Дзеці выбіралі кнігі для  летняга праграмнага чытання, разгадвалі рэбусы і красворды.