“Чытаеш ты, чытаю я, чытая ўся мая сям’я”

3 жніўня Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання гасцінна адчыніла дзверы для ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку. У бібліятэцы пройшоў дзень адчыненых дзвярэй “Чытаеш ты, чытаю я, чытая ўся мая сям’я”. На працягу дня прайшлі пазнавальная гадзіна “Ад сям’і сцяжынка да роду і народу” і хвіліна вясёлага чытання “Неразлучные друзья – папа, мама, книга, я”,  аформлена выстава-рэклама “Книжки для дочки и сыночка”. Мэта мерапрыемства зацікавіць не толькі маленькіх чытачоў, але і іх бацькоў цікавымі кнігамі, прывіць любоў да чытання, расказаць як правільна і беражліва адносіцца да кніг.