“Чытаем разам”

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я.

З гэтых радкоў 7 верасня пачалася акцыя “Чытаем разам”, якая прысвечалася  135- годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры традыцыйнай культуры. У акцыі прынялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага сельскага Савета Маркушэўскі Аляксандр Віктаравіч, упраўляючы справамі Дзятлаўскага сельскага Савета Алфяровіч Галіна Уладзіславаўна, акампаніатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры»  Вішнарэўскі Віктар Віктаравіч,  культарганізатар Буй Вікторыя Віктараўна, мастацкі кіраўнік Пятраш Іван  Альфонцавіч.