«Чытаем разам»

У рамках абласной акцыі «Чытаем разам» у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання 03 мая прайшло мерапрыемства прымеркаванае да святкавання Дня Перамогі. На мерапрыемства быў запрошаны сын ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марчука Віктара Уладзіміравіча палкоўнік у адстаўцы Марчук Мікалай Віктаравіч. Мікалай Віктаравіч расказаў пра баявы шлях свайго бацькі. Далей былі зачытаны ўрыўкі з твора В.Быкава «Жураўліны крык», С.Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча», вершы П.Панчанкі, М.Танка, П.Броўкі.