“Чытаем разам”

Удзел у абласной  акцыі “Чытаем разам” прыняла і Вензавецкая сельская бібліятэка. Акцыя была прымеркавана  120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На мерапрыемстве прысутнічалі: старшыня Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта Шымко Алег Іванавіч, настаўніца ДУА “Вычэбна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы-сад сярэдняя школа”  Шымко Алена Іванаўна, загадчык аддзела культуры і дасуга  “Вензавецкі Дом культуры” Свіб Часлаў Баляслававіч, галоўны спецыяліст Вензавецкага выканаўчага камітэта Радоўня Лілія Аляксандраўна, работнік Вензавецкага ФАПа Валанцэвіч Зоя Іванаўна і бібліятэкар Вензавецкай сельскай бібліятэкі Каспаровіч Алена Уладзіміраўна. На мерапрыемстве ўдзельнікі пазнаёміліся з творчасцю Кандрата Крапівы, чыталі разам байкі.