“Чытаем разам!”

13 красавіка Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйнай культуры прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам!”. Мерапрыемства было прысвечана творчасці Кандрата Крапівы. Удзельнікамі акцыі сталі: фельчар Раклевіцкага ФАПА Савасцюк Людміла Іванаўна, загадчык  аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Грыб Ніна Аляксандраўна,  акампаніатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры»  Вішнарэўскі Віктар Віктаравіч,  культарганізатар аддзела культуры і досуга «Раклевіцкі Дом культуры» Буй Вікторыя Віктараўна. Наведвальнікі чыталі любімыя байкі, вершы, загадкі беларускага пісьменніка, паэта і сатырыка Кандрата Крапівы.