“Чытаем Кандрата Крапіву”

У межах абласной акцыі “Чытаем разам” у Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы — клуб прайшло мерапрыемства прысвечанае творчасці юбіляра 2016 года Кандрата Крапівы. У бібліятэцы аформлена кніжная  выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, з якой пазнаёміліся нашы госці. У час мерапыемства  “Чытаем Кандрата Крапіву” настаўніца пачатковых класаў Святлана Вацлаваўна Дземідзенка чытала  цікавыя байкі беларускага байкапісца і драматурга.