“Чытаем, абмяркоўваем, прапануем”

Інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па беларуску” 12 верасня распачаўся ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клуб. Літаратурны вернісаж пад назвай “Чытаем, абмяркоўваем, прапануем” наведалі настаўніца беларускай мовы Наталля Міхайлаўна Бурдун са сваімі вучнямі. У час мерапрыемства чытачы пазнаёміліся з цікавымі апавяданнямі на роднай мове, абмяркавалі пачыталі апавяданні Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да мерапрыемства бібліятэкар арганізавала выставу-знаёмства “Добры дзень беларуская кніга”.