“Чым душа жывіцца”

14 сакавіка ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі адбылася сустрэча вучняў 8 класа ДзУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа” з настаяцелем Царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Да гэтай сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава “Чым душа жывіцца” і віртульная выстава “Дзецям аб важным”. На выставах прадстаўлены выданні для дзіцячага і сямейнага чытання. Яны ў простай і даступнай форме расказваюць аб жыцці святых, тлумачаць аб паходжанні асноўных праваслаўных свят, вучаць дабру, міласэрнасці, спачуванню, выхоўваюць любоў да Радзімы, дапамагаюць зразумець сэнс жыцця. Бібліятэкар расказала пра значэнне праваслаўнай кнігі ў жыцці людзей, пра хрышчэнне Русі князем Уладзімірам, зрабіла агляд літаратуры з выставы. Былі паказаны відыяролікі “Дзень праваслаўнай кнігі”, відыяфільм “Хрышчэнне Русі”, відыякліп “Русь праваслаўная”.

2018 год  – год памяці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі. У гэтым годзе спаўняецца 220 гадоў з дня нараджэння і 150 гадоў з дня яго канчыны. Пратаіярэй Георгій Ярмоліч расказаў пра жыццё і дзейнасць мітрапаліта Іосіфа, засяродзіў увагу на тым, што дзейнасць мітрапаліта садзейнічала развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Былі паказаны відыя пра Іосіфа Сямашку. Напрыканцы сустрэчы айцец Георгій падараваў усім прысутным іконкі Спасіцеля.