Чыгрын Іван Пятровіч

Чыгрын Іван Пятровіч

(10.04.1931) 

Нарадзіўся ў в. Чамяры Слонімскага раёна, беларускі літаратуразнавец, паэт. Кандыдат філалагічных навук, з сялянскай сям’і. У Чамярах скончыў 6 класаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у беларускай СШ№1 г.Слоніма. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ з 1950 па 1955гг. Працаваў завучам у Рудаяварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна з 1955 па 1957гг., затым працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Кракоцкай СШ Слонімскага раёна (1957-1958). Скончыў аспірантуру ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці “беларуская фалькларыстыка”(1961). Пасля працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1962-1992). Друкаваўся як літаратуразнавец з 1959г. Выдаў даследаванні “Станаўленне беларускай прозы і фальклор” (1971), “Проза “Маладняка”(1985), “Крокі. Проза “Узвышша” (1989), “Рэальнае і магчымае. Проза Якуба Коласа”(1991), “Паміж былым і будучым Проза Максіма Гарэцкага”(1994). Сааўтар даследаванняў “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (1977, на рускай мове), “Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці” (1978). Займаўся рэцэнзаваннем, тэксталогіяй, укладаннем зборнікаў літаратурных твораў, збіраў фальклор. Друкуе вершы, пераклады з рускай мовы паэтычных твораў. Выдаў зборнікі лірыкі “Капеж”(1992), “Трыба”(1998), “Бераг” (1998).  

Літаратура:

Чыгрын Іван Пятровіч // Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік.  —  Гродна, 2000.  —  С.324.

 Парэпка, А.П. Чыгрын Іван Пятровіч / А.П.Парэпка // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. —  Т.17. —   Мн., 2003. —  С.296.