«Чтобы дети больше знали, есть газеты и журналы»

Чалавек, які мала чытае, губляе перш за ўсё веды, а значыць, інтэлект і аналітычнае мысленне, звычку думаць, разважаць. Каб гэтага не адбылося з нашымі дзецьмі, у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў хіт-парад перыёдыкі «Чтобы дети больше знали, есть газеты и журналы». На ім бібліятэкар расказала, што такое перыёдыка, людзі якіх прафесій працуюць над яе выпускам, якімі былі першыя газеты. Каб прачытанае абавязкова адлюстроўвалася на ўроках, у сачыненнях, гутарках, уважліва вывучылі памятку “Як чытаць газету?”. Дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тыя перыядычныя выданні, якія атрымліваюць па пошце, а бібліятэкар – якія выпісваюць у бібліятэку. Пра часопіс “Рюкзачок” паглядзелі рэкламны ролік. А пра “Вясёлку”, якой у гэтым годзе спаўняецца 60 гадоў, падрыхтавалі цэлае свята з вершамі і загадкамі, рэбусамі і гульнямі пад вясёлую песню М.Сазончыка “Вясёлка”.