“Чорная быль – вечная боль”

26 красавіка ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна смутку “Чорная быль – вечная боль” да 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5 класа разам з класным кіраўніком Шымко А.І. ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Везавецкі дзіцячы-сад сярэдняя школа”. Бібліятэкар расказала вучням аб жудаснай трагедыі, якая закранула сэрцы ўсяго беларускага народу. Напрыканцы дзеці праглядзелі відэаролік “Беларусь. 30 гадоў пасля Чарнобыля”.