“Чароўныя гукі роднай мовы”

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання 2 верасня прайшла гадзіна пазнання роднай мовы “Чароўныя гукі роднай мовы”. У вершах, якія чыталі дзеці, паэты ўслаўляюць духоўнае багацце, якое чалавек спасцігае праз літаратуру і культуру. Крылатыя выразы, скарагаворкі, загадкі запрашаюць да таямніц роднага слова, дапамагаюць адчуць яго непаўторнасць і глыбіню. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры, захавальнікам культуры і формай яе існавання. Таму мову нашу трэба любіць і берагчы.