“Чароўны квадрат”

24 мая штогод ва ўсіх славянскіх краінах адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка» была падрыхтавана інтэлектуальная гульня “Чароўны квадрат” для аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Гэта свята хрысціянскай асветы, свята роднага слова, роднай кнігі, роднай літаратуры, роднай культуры. Дата 24 мая выбрана не выпадкова — у гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. У гэты дзень таксама ўспомнілі беларускага першадрукара Францішка Скарыну. У чытальнай зале была падрыхтавана выстава “У спадчыну добрае, роднае слова”.