«Чараўніца — восень»

26 кастрычніка Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця завітала ў госці да дашкалят у дзіцячы сад. Дзецям было прапанавана стаць удзельнікамі гадзіны пазнавальнага чытання “Чараўніца — восень”. “Восень — чараўніца” прынесла з сабою дзецям свае дары. З дапамогай кнігі Валерыя Кастрючына “Чудесные острова” дзеці здейснілі вандраванне на “Золотой остров”, затым з радасцю станцавалі танец апалых лісцікаў, адгадвалі загадкі, згулялі ў гульню “Збяры лісцікі”. З дапамогай кнігі Анатоля Клышкі “Чую, бачу, гавару” дзеці адказалі на пытанні: “Што такое садавіна? Што такое агародніна?”. Пасля інтэлектуальных гульняў, Восень прапанавала дзецям  сабраць ураджай садавіны і агародніны, а таксама выкапаць бульбу. Напрыканцы мерапрыемства Восень дастала свой чароўны кошычак і прапанавала дары дзецям.