“Чалавечая душа- праменьчык сонца”

4 красавіка 2013 года  ў чытальнай зале Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла паэтычна-музычная кампазіцыя “Чалавечая душа- праменьчык сонца”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Віктара Шымука. На мерапрыемстве прысутнічала Марыя Дзмітрыеўна Шымук – жонка Віктара Шымука. Прысутныя пачулі цікавыя біяграфічныя звесткі, былі падараваны бібліятэцы кнігі з асабістай бібліятэкі паэта. Цікавы аповед пра гэтага неардынарнага чалавека прысутныя пачулі падчас мерапрыемства ад настаўніцы беларускай мовы і літаратуры  Дзятлаўскай гімназіі №1 Алены Рыгораўны Абрамчык, якой пашчасціла быць знаёмай з Віктарам Мікалаевічам, бываць на яго працы, гутарыць, дзяліцца ўражаннямі.