“Будзь здароў без дактароў”

29 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі правёў гадзіну інфармацыі  “Будзь здароў без дактароў”. Супрацоўнікі бібліятэкі сабралі ў чытальнай зале гасцей і расказалі пра гісторыю лазняў, якія  іх віды  існуюць у свеце. Вядома, што лазням заўсёды надавалі лячэбны, аздараўленчы сэнс і  нездарма казалі: “Лазня любую хваробу з цела гоніць!”, “Лазня – маці другая: косткі распарыць, усе справы паправіць!”.  Удзельнікі гадзіны інфармацыі даведаліся аб прыкметах і павер’ях,  прынялі ўдзел  у   “лазневых” конкурсах і правялі віктарыну пра  традыцыі  рускай лазні.