“Брэнд года – навука”

Да Года навукі аддзел абслугоўвання і інфармацыі і бібліобус арганізавалі выставу на тэму “Брэнд года – навука”. Выстава была падрыхтавана да Дня беларускай навукі, які ў гэтым годзе святкавалі 29 студзеня. На працягу 2017 года выстава будзе экспанавацца ў чытальнай зале бібліятэкі.

У сучасным грамадстве, якое дынамічна развіваецца, практычна няма ніводнай сферы дзейнасці, дзе б не былі запатрабаваны навуковыя працы і дасягненні. Наша краіна і замежныя дзяржавы ганарацца навукоўцамі, якія сваімі працамі, даследаваннямі і адкрыццямі ўнеслі вялікі ўклад у развіццё навукі.

На выставе можна знайсці такія кнігі: “Как рождаются открытия”, “Умники и умницы”, “Первый съезд учёных Республики Беларусь”, “100 великих научных открытий” і інш.