Боль матулі – Зямлі

Боль матулі – Зямлі

Пад такой назвай прайшоў Дзень інфармацыі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 23 красавіка.  22 красавіка — Сусветны дзень зямлі. Менавіта гэтай даце быў  прысвечаны агляд літаратуры  ў кніжнай выставы “І боль, і любоў, і трывога мая”. Кніжная выстава складалася з двух раздзелаў:

  • Цудоўныя старонкі прыроды
  • Бядой запаленае слова

Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з кнігамі Зайкоўскага Э.М. і Дучыц Л.У. “Жыватворныя крыніцы Беларусі”, Сабіна П. “Беларусь жывапісная”, С.Зуёнка “Сонца ў кроплі расы”,  а таксама з паэзіяй і прозай беларускіх паэтаў і празаікаў аб Чарнобыльскай трагедыі. Шматлікія творцы адчулі глыбокую патрэбу выказаць боль і перажыванне, якое ўжо не пакіне чалавечае сэрца і розум.

На літаратурную вечарыну “Чарнобыль – чорны боль” былі запрошаны вучні 10 класа. Яна прысвячалася 27 –й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Мэта мерапрыемства: асэнсаваць з вучнямі праблему Чарнобыля, стварыць атмасферу суперажывання і роздуму над праблемай, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі школьнікаў. Бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з кнігай С.Алексіевіч “ Чарнобыльская малітва”, былі зачытаны вершы С.Законнікава, Э.Акуліна, гучалі запісы песен А.Агурбаш “Белая Русь”, “Песняроў” “Малітва”. Гэта сустрэча – сустрэча-боль , сустрэча – смутак, сустрэча- папярэджанне і сустрэча-надзея, што падобная трагедыя больш не паўторыцца. Таму трэба любіць і берагчы прыроду, свой край. Як казаў  У.Караткевіч: ”Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.