“Бібліятэка Open air”

23 жніўня супрацоўнікі раённай  бібліятэкі прынялі ўдзел у акцыі  “Бібліятэка Open air”. Яны наладзілі чытальную  залу ў зручным людным месцы — у парку. Асаблівае месца тут заняла кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены розныя жанры мастацкай літаратуры для дзяцей і дарослых, свежыя газеты і часопісы. Падобная работа  бібліятэкі ў летні перыяд — гэта спроба максімальна наблізіць бібліятэку да чытача, стварыць спрыяльныя магчымасці для чытання і адпачынку насельніцтва.