“Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр па фарміраванню здаровага ладу жыцця: пошук новых форм і метадаў работы”

Фарміраванню здаровага ладу жыцця грамадства быў прысвечаны  раённы семінар бібліятэчных работнікаў дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” — “Бібліятэка — інфармацыйны цэнтр па фарміраванню здаровага ладу жыцця: пошук новых форм і метадаў работы”. Праграма семінара ўключала сустрэчу з урачом-эпідэмеолагам установы аховы здароўя “Дзятлаўскі райЦГЭ” Дзядовічам Мікалаем Мікалаевічам, які расказаў аб прафілактыцы захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, захворваннях шаленствам сярод дзікіх і хатніх жывёл. Адбыўся прагляд прэзентацый “Прафілактыка шаленства ў чалавека”, “ВІЧ-інфекцыя. Клініка, дыягностыка, прафілактыка”.

Бібліятэчнымі ідэямі “На шляху да здароўя” падзялілася метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Леанідаўна Бортка. Размова ішла пра інтэрактыўныя формы работы з чытачамі. Затым бібліятэкарам была прапанавана інтэрактыўная гульня “За здаровы лад жыцця”.

Напрыканцы семінара загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Валянцінаўна  Сербін арганізавала творчую лабараторыю “Поспехі, праблемы, перспектывы”, на якой абмяркавалі поспехі і праблемы  2017 года і  разглядзелі напрамкі работы  для планавання бібліятэк на 2018 год.