В молодости мы живем, чтобы любить;
в зрелом возрасте мы любим, чтобы жить.

Обслуживание ветеранов, инвалидов и людей пожилого возраста занимает особое место в работе библиотек ГУК «Дятловская районная библиотека» и направлено на сохранение полезной активности пожилых людей, создание для них благоприятного психологического микроклимата. Библиотечное обслуживание пожилых людей имеет свою специфику, так как зачастую некоторые пользователи не имеют возможности посещать библиотеки. Для них существуют такая форма работы как подворные обходы. Библиотекари согласно графика обслуживают книгой людей пожилого возраста на дому. Библиотекари Козловщинской ГПБЦ посещают «Отделение круглосуточного пребывания для пожилых и инвалидов». Сотрудники библиотек не просто приносят книги своим читателям, они обсуждают с ними книжные новинки, интересуются самочувствием, поддерживают беседу на любую тему. Библиотекарь Гезгаловской СБЦ ежемесячно осуществляет обслуживание инвалидов и людей пожилого возраста УЗ “Гезгаловская больница сестринского ухода и Дом самостоятельного совместного проживания”.

Население отдаленных деревень осуществляется при помощи библиобуса Дятловской районной библиотеки. Немаловажную роль играет и организация досуга. Люди  пожилого возраста присутствуют на различных мероприятиях, проводимых библиотеками.  Ежегодно 1 октября, в золотую осеннюю пору, мы чествуем тех, кто все свои силы и знания посвятил своему народу, кто отдал здоровье и молодость молодому поколению.

Сегодня библиотеки служат для пожилых людей очагом стабильности, центром правовой и психологической поддержки. Библиотека для них — это общение, встречи с интересными людьми и книгами, получение новых впечатлений и интересной информации. Поэтому  работа с пожилыми людьми – одно из важных  направлений в деятельности библиотек.

2020 год

13 сакавіка Гезгалаўская  сельская  бібліятэка-цэнтр  экалагічнай  культуры сумесна  з ДУК “Гезгалаўскі  Дом  культуры” арганізавалі  для  аматарскага  аб’яднання “Залаты  ўзрост” тэматычны  вечар “Все  цветы  для  вас”. Мерапрыемства  праходзіла  за  кубачкам  гарбаты  ў  цёплай, утульнай  абстаноўцы. Жанчыны  спявалі  песні, а  таксама яны падрыхтавалі  рамантычныя вершы  і  цікавыя  апавяданні.

Сквернословие – это
разрушение мира. Бог созидает –
а человек разрушает.

Вораг роду чалавечага больш усяго жадае сказіць у чалавеку тое, праз што чалавек становіцца Богу падобным. Сказіць каханне, сказіць чысціню, прастату душы. Імкнецца ён сказіць і ўжыванне дарунка слова, які адрознівае нас ад усяго іншага бачнага тварэння. І барацьба супраць брыдкаслоўя — гэта не барацьба супраць шкоднай звычкі. Гэта барацьба за тое, каб заставацца хрысціянінам.

Брыдкаслоўе страшна тым, што чалавек апускаецца ў свет д’ябальскай апантанасці. Адзін філосаф сказаў, што мы становімся тым, што мы ямо, і мы становімся тым, што мы прамаўляем. Таму страшныя і брыдкаслоўе, і зласлоўе. Таму што чалавек, кажучы гадкія рэчы, сам становіцца падобны ім — прасцей кажучы, сам становіцца гадам.

Да Дня праваслаўнай кнігі ў рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы «На шляху да духоўнасці» для людзей сталага ўзросту ў бібліятэцы прайшла гутарка – пратэст «Что такое сквернословие?». Удзельнікаў мерапрыемства зацікавіла тэматычная выстава «Обители благовест святой» (по празднованию Чудотворной Жировичской иконы Божией Матери и  500-летия со Дня основания Свято – Успенского Жировичского Ставропигиального мужского монастыря).

Адным  з  важных накірункаў дзейнасці  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэкі-цэнтра  экалагічнай  культуры    з’яўляецца падтрымка  пажылых  людзей, забеспячэнне  пенсіянерам  магчымасці  правядзення  вольнага часу.  Ужо  стала  традыцыяй праводзіць  свой  вольны  час  у  бібліятэцы ў гульне  ў  даміно.

Дык чаруй жа людзей паміж
моваў другіх
І гучы вечна, ярка і нова
Мова продкаў маіх і
нашчадкаў маіх-
Беларуская родная мова!
Алесь Ставер.

Пад такім дэвізам 21 лютага ў Міжнародны Дзень роднай мовы ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе ладзілася літаратурная гадзіна для людзей сталага ўзросту. Няма нічога цяплейшага і мілейшага, чым добрае слова, якое гучыць на матчынай мове. Для карыстальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная выстава кніг на беларускай мове. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтай даты. Гучалі вершы на роднай мове.

17 лютага ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла гутарка-агляд «Салдат вялікай вайны», прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі. Наведвальнікамі мерапрыемства сталі людзі сталага ўзросту. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях вядомага пісьменніка. Асаблівая ўвага была акцэнтавана на раманы «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах». Гэтымі кнігамі зацікавіліся наведвальнікі і ўзялі дадому перачытаць.

16 лютага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і жыхароў пасёлка работнікамі бібліятэкі сумесна з работнікамі  аддзела культуры і дасуга “Казлоўшчынскі Дом культуры” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Любви все возрасты покорны”, прысвечаная Сусветнаму дню закаханых. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю гэтага свята, пазнаёмілі з легендамі пра святога Валянціна, прапанавалі ўдзельнікам зрабіць “валянцінку” і падпісаць яе самаму дарагому чалавеку. Гучалі цудоўныя вершы пра каханне, песні. Вечарына закончылася забаўляльнай праграмай і танцамі.

12 лютага  ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднанне «Мудрасць+». Бібліятэкар падрыхтавала для ўдзельнікаў літаратурнае знаёмства «Добру все возрасты покорны». У сучасным грамадстве ў паняцце «дабро» закладзена ўсё, што дапамагае ўзаемаразуменню  людзей. Працавітасць, сумленнасць, справядлівасць, любоў і павага, сумленне, маральный абавязак і цяпер з’яўляюцца рэальнымі духоўнымі каштоўнасцямі. Аб гэтым вялася размова на мерапрыемстве. Таксама гучалі вершы — М.Лермантава «Нищий», В.Фёдарава «Слепой», Б.Акуджава «О ночной Москве», С.Ясеніна «Песнь о собаке», Э.Асадава «Стихи о рыжей дворняге».

Што такое здароўе, як яго берагчы і не зрасходаваць на працягу ўсяго жыцця разважалі ўдзельнікі мерапрыемства 18 студзеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе. Для людзей сталага ўзросту ладзілася гутарка-рэкамендацыя «Здаровым быць – век доўгі жыць». Шмат цікавага  пачулі для сябе прысутныя. Сваімі разважаннямі і карысным набытым на працягу жыця вопытам па гэтай тэме падзяліўся кожны ўдзельнік. Адбылася пазітыўная вясёлая гутарка, якая дабавіла  добрага настрою, тым самым прадоўжыла жыццё кожнага на некалькі хвілін, таму што гумар і добры настрой – лепшы сродак для працяглага жыцця чалавека. Прайшоў бібліятэчны квілт «Што такое здароўе?». Адказы атрымаліся розныя, але сэнс адзін: здароўе – гэта стан поўнага фізічнага, двухоўнага і сацыяльнага дабрабыту, гэта самае вялікае багацце.

Да 80-годдзя з часу ўтварэння Дзятлаўскага раёна 15 студзеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс “Летапіс Дзятлаўшчыны”, наведвальнікамі якога былі людзі старэйшага ўзросту. Размова вялася аб гісторыі заснавання Дзятлаўшчыны, чаму менавіта 1498 год лічыцца пачаткам заснавання Дзятлава і аб іншых цікавых гістарычных фактах. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай  выставай  “Дзятлаўшчына — погляд праз гады”.

2019 год

«Морозная ночь походила на сказку, смотрела звезда Рождества» пад такой назвай у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Рамонак». Удзельнікі  мерапрыемства ўспаміналі, як святкавалі Новы год і Каляды ў дамах, дзе праходзіла іх дзяцінства, якія сямейныя традыцыі захаваліся,  як святы праходзяць цяпер.  Бібліятэкар расказала аб гісторычных крыніцах праваслаўнага свята, аб калядных традыцыях забавах:  калядкі, святах, варажбе.

14 снежня ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы-цэнтры экалагічнай культуры прайшо пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Залаты ўзрост” “Калейдаскоп сямейных традыцый”. За кубачкам гарбаты ўдзельнікі мерапрыемства дзяліліся ўраджаннямі  і распавядалі  аб традыцыях, якія  былі ў сем’ях іх бацькоў, а  цяпер у іх саміх.

8 снежня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”, што працуе пры Казлоўшчынскай ГПБц. Ладзілася  акцыя “Упрыгожым разам бібліятэку”. Жанчыны выразалі зоркі, сняжынкі, рабілі шары з нітак.

1 кастрычніка,  да Дня сталых людзей,  бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра развіцця і падтрымкі чытання наведала сваіх чытачоў сталага ўзросту і павіншавала іх са святам. Затым была прапанавана літаратура для чытання.

Штогод, у залатую восень мы ўшаноўваем тых, хто ўсё свае сілы і веды прысвяціў свайму народу, хто аддаў здароўе і маладосць маладому пакаленню. Бабулі і дзядулі — гэтыя людзі ўсё жыццё аддалі працы, выхаванню дзяцей, якія, прыняўшы ў іх эстафету, працягваюць пачатае імі. Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом. Як гэта важна — не пакінуць старых сам-насам са сваімі клопатамі і праблемамі, здолець аказаць ім рэальную дапамогу, падтрымаць добрым словам. Менавіта пра гэта гаварылася на святочнай сустрэчы    «Как здорово, что все мы сегодня собрались!», якая прайшла ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання 1 кастрычніка.

Дзень пажылых людзей – гэта напамін аб тым, што трэба з павагай і разуменнем ставіцца да старэйшага пакалення. Сталыя людзі – гэта наш гонар. У свой час яны выхавалі нас, працавалі на карысць сваёй краіны і грамадства ў імя дзяцей і ўнукаў, пакінуўшы ў спадчыну багаты вопыт і мудрасць пакаленняў. візіт-віншаванне «Вам – шчырыя словы падзякі». У гэты святочны дзень 1 кастрычніка пажылых людзей наведала Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб. Бібліятэка ладзіла візіт-віншаванне «Вам – шчырыя словы падзякі», павіншавала іх паштоўкай і прыгожымі восеньскімі кветкамі.

У восеньскім каляндары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца выказаць словы падзякі, быць асабліва  ўважлівымі да людзей — гэта 1 кастрычніка або Міжнародны дзень сталых людзей.  Добрай традыцыяй стала адзначаць у бібліятэцы свята павагі старэйшага пакалення. У гэтым годзе аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі было праведзена некалькі невялікіх мерапрыемстваў: выстава – прэзентацыя  вершаў, казак і апавяданняў «Маёй бабулі прысвячаю», віш-ліст пажаданняў ад маленькіх чытачоў сваім родным «Бабуліны крокі», акцыя «Небясплатнае — бясплатна» — кнігі з камерцыйнага фонду і павышанага попыту выдаваліся чытачам пенсійнага ўзросту бясплатна. Для карыстальнікаў бібліобусам арганізоўваліся віншаванні «Мои года – моё богатство».

Да  Дня пажылых людзей 1 кастрычніка  Гезгалаўская  сельская  бібліятэка — цэнтр  экалагічнай  культуры  сумесна з   ДУК “Гезгалаўскі Дом  культуры” арганізавалі   вечар  адпачынку  “Мудрасць  жыцця,  маладосць  душы”. Мерапрыемства  праходзіла  ва ўмовах  цяплыні  і  ўтульнасці. Для  гасцей гучалі  словы  віншавання і  песні. Свята прынясло шмат  цяпла і радасці, а таксама  добры  настрой. Быў  арганізаваны  адкрыты  прагляд  літаратуры  “Дзеля  вашага  здароўя”.

1 кастрычніка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў Дзень мудрасці і даўгалецця “Жыццёвых лістападаў золата”, прымеркаваны да Дня сталых людзей. Работнікі бібліятэкі шчыра павіншавалі гасцей — людзей сталага ўзросту са святам, пажадалі здароўя і даўгалецця, правялі цікавую віктарыну і пачаставалі гарбатай  з цукеркамі.

10 верасня ў Наваельнянскай  гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі  прайшоў літаратурны глобус «Святло жыцця», прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Асіпенка. Удзельнікі мерапрыемства – людзі сталага ўзросту. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго творамі: «Лабірынты страху», «Жыта», «Пяцёрка адважных», «Вогненны азімут», «Знікненне ў барвовай імгле», «Святыя грэшнікі», «Абжыты кут».

1 верасня  Гезгалаўская  сельская  біліятэка – цэнтр экалагічнай культуры   сумесна  з  ДУК “Гезгалаўскі  Дом  культуры”   арганізавалі  і  правялі  творчы  вечар “Народная  паэтка  з  вёскі  Гезгалы”  прымеркаваны  80-годдзю  з   дня  нараджэння  нашай  мясцовай  паэткі   Веры  Ігнатаўны  Хрышчановіч. На  мерапрыемстве  гучалі  цёплыя  словы  віншавання   і  песні  для  імянінніцы.  Літаратурны  гід  “Урокі  жыцця  паэтычным  радком”   пазнаёміў  прысутных  з  творчым  шляхам  паэткі.

14 жніўня Дзятлаўская раённая бібліятэка сумесна з раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці з юбілейнай нагоды павіталі равеснікаў Гродзеншчыны, якія нарадзіліся ў год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці. Для юбіляраў падрыхтавалі канцэртную праграму, адрасавалі ім шчырыя словы віншавання старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, ад моладзі Дзятлаўшчыны прысутных павіншавала Першы сакратар райкама ГА БРСМ Кацярына Хілімончык. На памяць аб мерапрыемстве кожны юбіляр атрымаў памятныя падарункі і юбілейны медаль “75 — юбілей”. Напрыканцы сустрэчы  яе ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Погляд праз гады. Гродзенская вобласць.”, арганізаванай Дзятлаўскай раённай бібліятэкай,  прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці і зрабіць сумеснае фота на памяць.

9 жніўня, да 75 – годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі –клуб  сумесна з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Войневічы” Лахач Вольгай Віктараўнай, ладзілі візіт – віншаванне “Гэта наша з табой  біяграфія”.  Віншаванні прымалі: Саўко Зінаіда Іосіфаўна з вёскі Пруд і Антончык Алена Міхайлаўна з вёскі Талявічы, якія сёлета адзначылі сваю знамянальную падзею.

Стаю ў Хатыні.Тры бярозкі.
Яны  жывыя, ім расці.
Звіняць званы над мёртвай вёскай,
Якой на карце не знайсці.

10 ліпеня,  да 50-годдзя адкрыцця  мемарыяльнага комплексу «Хатынь», бібліятэкар  бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  Наталля Бадзяка арганізавала  для чытачоў час памяці «Звоняць трывожна ў Хатыні званы». Чытачы даведаліся  аб жудаснай трагедыі, якая спасцігла жыхароў вёскі Хатынь. У час мерапрыемства экспанавалася  выстава, на якой была прадстаўлена  дакументальная  і мастацкая  літаратура  аб лёсе  спаленых  вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках абласной акцыі “Нам яшчэ 75” на Дзятлаўшчыне праходзіць эстафета віншаванняў равеснікаў Прынёманскага краю, якія  ў гэтым годзе сустрэнуць  свой 75-гадовы юбілей. Супрацоўнікі  Дзятлаўскай раённай  бібліятэкі  далучыліся да марафона  віншаванняў. У час абслугоўвання  насельніцтва  літаратурай  бібліобусам  атрымалі віншаванні  нашы лепшыя  чытачы — Барысевіч Марыя Іванаўна, жыхарка вёскі  Белякі (Вензавецкі сельскі Савет ) і Кілейка Ганна Антонаўна, жыхарка вёскі Савічы (Дзятлаўскі сельскі Савет). Кожную з юбілярак павіталі шчырымі словамі віншаванняў, пажадалі  шчасця, дабрабыту, здароўя, даўгалецця.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, бібліятэкары ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” павіншавалі жыхароў горада Дзятлава, якія вызвалялі нашу дзяржаву ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і жылі ў той час са святам. У гэты дзень прымалі віншаванні: Вянско Алена Яфімаўна –вязніца Вялікай Айчыннай вайны, Лях Аляксандр Юльянавіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

22  чэрвеня, у  рамках акцыі “Чытаем  разам  пра  вайну”,  Гезгалаўская  сельская  бібліятэка-цэнтр  экалагічнай  культуры  для пажылых людзей УАЗ “Гезгалаўская  бальніца  сястрынскага  дагляду і Дом сумеснага пражывання”  ладзіла   паэтычны  марафон — акцыю  “Чытаем  вершы  пра  вайну”. Прагучалі  вершы сучасных беларускіх паэтаў Фёдара Чычкана, Генадзя  Аўласенкі, Міколы  Чарняўскага, Таісіі Трафімавай, Галіны  Нічыпаровіч і г.д.

16 мая ў Наваельнянскай горпасялковай бібліятэцы- цэнтры зносін і інфармацыі  прайшла гадзіна цікавых кніг «Пачытайце! Вам спадабаецца» да 55-годдзя з дня нараджэння Н.Батраковай. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта людзі сталага ўзросту, пазнаёміліся з біяграфіяй іх любімай пісьменніцы і  абмяняліся меркаваннямі з нагоды твораў. Усім удзельнікам вельмі падабаюцца раманы нашай беларускай пісьменніцы.

6 красавіка  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры, для  ўдзельнікаў  аматарскага  аб’яднання  “Залаты  ўзрост”, прайшоў  вечар  карысных  парад “Сакрэт  здароўя  і  даўгалецця”. За  кубачкам  гарбаты ўдзельнікі  мерапрыемства  падзяліліся  сакрэтам  сваёй  маладосці, пазнаёміліся  з  дзіўным  светам  лекавых  раслін, абмеркавалі правядзенне вольнага  часу  пенсіянераў  аграгарадка.

Гадзіна карысных парад «Ад А да Я —  да здаровага ладу жыцця» адбылася 4 красавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы. Госці мерапрыемства — людзі сталага ўзросту. Удзельнікі абмяркоўвалі рэцэпты страў для здаровага харчавання, падзяліліся рэцэптамі прыгатавання настояў з лекавых зёлак, абмеркавалі «за» і «супраць» скандынаўскай хацьбы. Работнікі бібліятэкі прапанавалі пачытаць кнігі па здароваму ладу жыцця і часопіс «Народны доктар».

19 сакавіка ў Войневіцкай сельскай  бібліятэцы – клуб  з людзьмі сталага ўзросту прайшоў агляд літаратуры «Духоўная кніга – кніга вялікай мудрасці». Бібліятэкар расказала  пра тое, што  праваслаўныя пісьменнікі хочуць данесці да нас евангельскае слова ў даступнай форме. Дабро і зло, любоў і прабачэнне, міласэрнасць і клопат аб бліжніх – вось што складае змест гэтых кніг.

15 сакавіка ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе да Дня праваслаўнай кнігі была падрыхтавана выстава праваслаўнай літаратуры, ладзілася гадзіна духоўнай размовы для пажылых людзей «О святом и о вечном». На гэтым мерапрыемстве таксама прысутнічалі і дзеці. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з экспанаванай літаратурай, расказала аб галоўнай кнізе ўсіх часоў – «Бібліі».  Атрымалася цікавая размова – разважанне аб духоўнай чысціні, якую дае свет праваслаўнай кнігі.

13 сакавіка, Да Дня праваслаўнгай кнігі, ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры прайшла сустрэча з настаяцелем  Нагародавіцкай  царквы іярэем Іаанам Яровічам. Самае важнае ў жыцці кожнага чалавека — яго духоўнае выхаванне. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыяй ў бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, пеўчыя Нагародавіцкага храма і жыхары аграгарадка Гезгалы. Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся іярэй Іаан, які расказаў прысутным пра духоўнае выхаванне кожнага чалавека, самых вядомых духоўных настаўнікаў праваслаўя, Біблію. Увазе прысутных быў прапанаваны агляд праваслаўнай літаратуры.

Развіццё  ў карыстальнікаў цікавасці да духоўнай літаратуры з’яўляецца адным з важных напрамкаў работы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Напярэдадні свята Дня праваслаўнай кнігі бібліятэкар бібліобуса Наталля Бадзяка арганізавала для чытачоў выставу і агляд літаратуры «Прикосновение к добру и вечности». Бібліятэкар паведаміла, што праваслаўная кніга прасвятляе  розум  чалавека і паказвае шлях да збаўлення, сілкуе душу так, як фізічная ежа сілкуе цела. У ходзе гутаркі размова ішла пра такія чалавечыя якасці, як дабрыня, ветлівасць, узаемадапамога, памяркоўнасць. Чытачы прыйшлі да высновы, што гэтыя паняцці неаддзельныя адзін ад аднаго, бо аб’ядноўвае іх — міласэрнасць, якому вучыць праваслаўе і праваслаўная кніга.

13 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася сустрэча са свяшчэннікам «Скажыце, бацюшка…», прымеркаваная да Тыдня праваслаўнай кнігі. На сустрэчу быў запрошаны пратаіярэй Валерый Мануйла. Размова вялася аб месцы духоўнай літаратуры ў жыцці сучаснага грамадства, аб яе значэнні ў развіцці сучаснага чалавека.

Свята 8 сакавіка — гэта  дзень вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, душэўнай мудрасці і ўвагі да жанчыны.  У гэты дзень   надаюць павагу сваім каханым і блізкім жанчынам  ̶   жонкам, маці, сёстрам, дачушкам, сяброўкам і калегам па працы. Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  5 сакавіка прынялі ўдзел у святочнай праграме «Для мілых дам» , якая праходзіла сумесна з аб’яданнем «Нам гады – не бяда» ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». Святлана Магера і Лаура Кунюціце павіншавалі жанчын са святам, падрыхтавалі конкурсную праграму. У выкананні Васіля Шпігановіча прагучалі рускія народныя песні.

Аб разнастайнасці карыснай інфармацыі, якую можна знайсці ў часопісах, якія выпісвае бібліятэка, можна было даведацца 23 лютага ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клубе. Для людзей сталага ўзросту была падрыхтавана паліца карысных парад «Пішуць у часопісе аб усім на свеце». Ад рэцэптаў смачных страў, парадаў па хатніх пытаннях і вядзенню хатняй гаспадаркі,  да гісторыі і палітыкі.

23 лютага ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб’яднання «Спадчына» пад назвай «Вясёлая масленіца». На пасяджэнне былі запрошаны людзі сталага ўзросту. Гаворка вялася пра масленічны тыдзень. Традыцыі і прыметы сакавіка абавязваюць у такое свята хадзіць у госці да цёшчы на бліны ў пятніцу, запрашаць сяброў, каб пачаставаць галоўнай стравай – блінамі.

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” адбылося 17 лютага. Сумесна з работнікамі аддзела культуры і дасуга была  праведзена літаратурна – музычная кампазіцыя «Я цябе ніколі не забуду», прысвечаная Сусветнаму дню закаханых. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю гэтага свята, пазнаёмілі з легендамі пра святога Валянціна, гісторыяй кахання  Дантэ і Беатрычэ, Рамэо і Джульеты, Лермантава і  Варвары Лапухіной, Пушкіна і Наталлі Ганчаровай. Гучалі цудоўныя вершы пра каханне, песні. Вечарына закончылася забаўляльнай праграмай і танцамі.

8 лютага Данілавіцкая сельская бібліятэка – цэнтр развіцця і падтрымкі чытання ладзіла дзень добрых паслуг «Мы да Вас  з кнігамі». Бібліятэкар згодна графіка падворных абходаў наведала людзей сталага ўзросту вёсак Лапушна і Лезнявічы. Была прапанавана літаратура рускіх, беларускіх  і замежных пісьменнікаў, перыядычныя выданні. У гэты дзень былі запісаны ў бібліятэку чатыры новыя чытачы пенсіянеры.

26 студзеня Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры  сумесна з аддзелам  культуры і дасуга «Гезгалаўскі Дом культуры» падрыхтавалі рэтра-вечарынку  для  людзей  пажылога  ўзросту «А-ля  80-ые!». Госці мерапрыемства актыўна прымалі ўдзел у шматлікіх конкурсах, спявалі песні сваёй маладосці, чыталі вершы, з задавальненнем выводзілі танцавальныя па.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі 20 студзеня прайшло першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Прыгажосць». Літаратурна – музычны вечар «Живое пламя свечи» быў прысвечаны такому атрыбуту нашага жыцця як свечка. Хто б мог падумаць, што ў такой маленькай свечкі ёсць свая гісторыя, свой лёс. Аб тым, якія былі свечкі раней, што яны сімвалізуюць, дзе прымяняюцца расказала бібліятэкар. З задавальненнем праглядзелі прэзентацыю «Гісторыя свечкі» і відыя «Как делают резные свечи». Гучалі запісы песен А.Пугачовай «Свеча», А.Макарэвіча «Пока горит свеча», І.Алегравай «Свечка» і М.Шуфуцінскага «Свечи». У канцы мерапрыемства бібліятэкар паказала майстар – клас па вырабу каляровых свечак.

17 студзеня ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клубе прайшло мерапрыемства для пажылых людзей «Место, где согреваются сердца». Падрыхталі мерапрыемства Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб і творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці». За кубачкам чаю і салодкімі пачастункамі прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй, традыцыяй правядзення калядных святаў. Бібліятэкар Алена Якаўчык расказала пра свята Хрышчэння Гасподня пад назвай «С земли била Крещенская вода». Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся сваімі традыцыямі святкавання, удзельнічалі ў конкурсах, нават гадалі на аладках. Гучалі песні ў выкананні Галіны Гародка, Аляксандра Баклушына, Марына Варган. Пераможцы конкурсаў пераапрануліся ў касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі і павіншавалі ўсіх прысутных са святамі. Таксама на мерапрыемстве прысутнічала загадчык аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Галіна Касцюк. Яна паведала прысутным аб рабоце ўстановы, павіншавала са святамі, пачаставала салодкімі падарункамі.

Зіма – добры час для святаў. Так лічылі нашы продкі. А таму са снежня і аж да сярэдзіны студзеня ладзілі зімовыя святы – Каляды.  Час народнага свята Каляды супадае з вялікім хрысціянскім святам Нараджэння Хрыстова. Гэтага свята чакалі, да яго рыхтаваліся, таму і спраўлялі заўсёды шумна і весела. 8 студзеня бібліятэкар бібліобуса Наталля Бадзяка для сваіх чытачоў падрыхтавала прэзентацыю-апавяданне  «Традыцыі святкавання Каляд». Сустрэча з чытачамі пачалася з апытвання, наколькі знаёмы яны з традыцыямі народнага свята. Так, карыстальнікі бібліобуса ўспомнілі, што на Каляды галоўнай стравай была куцця – каша, звараная з ячных круп,  а галоўнай гераіняй «класічнага калядавання» была каза – сімвал урадлівасці. Бібліятэкар паведаміла, што з каляднымі абрадамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыццё, добры ўраджай. У заканчэнні яна пажадала чытачам  здароўя і дабрабыту.

2018 год
Ёсць у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы даўняя традыцыя – пачынаць першы рабочы дзень разам з Дзедам Марозам. І сёлета ён цёплымі словамі павіншаваў першага наведвальніка – Мацюкевіч Галіну Іосіфаўну. Моцнага здароўя, поспехаў у жыцці, вучобе, прыемнага правядзення часу ў бібліятэцы зычыў Грышуку І.А.,Сіняк Л.А.,Груганавай С.Ф.,Вярстак Яне, братам-блізнятам з Гродна Гушча Пятру і Паўлу і многім іншым чытачам.

17 лютага адзначаецца Дзень праявы спантаннай дабрыні.  У аддзеле абслугоўвання  18 лютага прайшла акцыя “Перадай часцінку дабрыні”. У гэты дзень бібліятэкары сустракалі чытачоў з усмешкамі, прапанавалі паўдзельнічаць  у віктарыне “Дабрыня  крочыць па планеце”. Бібліятэкары стварылі  “Рамонак добрых спраў”, кожны карыстальнік выбраў сабе пялёстак з добрай справай, якую ён мог бы здзейсніць, выйшаўшы з бібліятэкі.  У гэты дзень чытачы выходзілі з бібліятэкі  з добрым настроем і жаданнем зрабіць карысныя рэчы, перадаць пазітыўны зарад навакольным.

Папулярызацыі чытання,  набліжэння  кнігі да жыхароў вёскі  ў многім спрыяюць акцыі, якія арганізоўваюцца ў сельскай бібліятэцы.  Сёння бібліятэчныя акцыі як бясконцае поле для творчасці, самарэалізацыі бібліятэкара і адраджэнні традыцый чытання.

Адметнай з’явай у жыцці Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання з’яўляецца штогадовая акцыя “Кніга 103”. Яе мэтай з’яўляецца прыцягненне новых чытачоў, папулярызацыя чытання сярод дзяцей, юнацтва і сталых людзей. 13 красавіка акцыя “Кніга 103” прайшла ў вёсцы Васявічы ў доме Орсік Уладзіміра Андрэявіча. Падчас акцыі жыхары гэтай вёскі знаёміліся з кніжнай выставай на якой прастаўлены навінкі літаратуры  і змаглі ўзяць для сябе цікавыя кнігі.

Здороўе — гэта бясцэнны дар, які дае чалавеку прырода. Без здароўя вельмі цяжка зрабіць жыццё цікавым і  шчаслівым. Мы зачастую  трацім гэты дар дарма, забываючы, што страціць здароўе лёгка, а вярнуць яго вельмі цяжка.

Да Сусветнага дня здароўя  Жукоўшчынская  СБЦ  запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну добрай парады «Кнігі аб вашым здароўі». Удзельнікі пазнаёміліся з тэматычнай выставай  “Компас у краіну здароўя”. Прачытаўшы гэтыя кнігі чытачы знойдуць для сябе шмат цікавага , карыснага і дапамогуць зберагчы здароўе.

Як святло нябёс да нас даходзіць,
Кніга старажытная дайшла,
Дзіва — праз суровыя стагоддзі
Нам святую праўду прынясла.

5 красавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры развіцця і падтрымкі чытання прайшла гадзіна духоўнасці “Духоўнасць выратуе свет”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “На шляху да духоўнасці”. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта людзі сталага ўзросту, пазнаёміліся з праваслаўнымі кнігами, зачыталі біблейскія аповеды, пазнаёміліся з праваслаўнымі святамі.

У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы” 4 красавіка ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі прайшоў паэтычны лабірынт “Я вам пакіну гэтыя рэкі…”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння земляка, пісьменніка, перакладчыка Віктара Шымука. Была падрыхтавана выстава, на якой госці мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю аўтара. Выступленне вядучых суправаджалася паказам слайдаў прэзентацыі, якая больш поўна раскрыла вобраз В.Шымука. Падчас мерапрыемства гучалі вершы ў выкананні вядучых і супрацоўніка УК  “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей” Алены Рыгораўны Абрамчык. Свята суправаджалася музыкальнымі нумарамі ў выкананні Ганны Харлінскай і Ксеніі Шыкуць.

30 сакавіка  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры прайшла  духоўна — асветніцкая  сустрэча  “Верой  православной  душа  живится». Мерапрыемства  прымеркавана да надыходзячага  свята  Пасхі.  Удзельнікі  свята  спявалі  песні  і  чыталі  вершы. На   сустрэчы прысутнічала  мясцовая  паэтка Вера  Ігнатаўна  Хрышчановіч, яна  пачытала  свае  вершы  і  ўрыўкі  з  дзіцячай  Бібліі.

Сталыя людзі – гэта асаблівая катэгорыя чытачоў  ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Прыярытэтным напрамкам ў рабоце з гэтай катэгорыяй грамадзян па-ранейшаму застаецца індывідуальнае абслугоўванне на даму. Для іх існуе такая форма працы як падворныя абходы. Бібліятэкары згодна графіка абслугоўваюць кнігай людзей сталага ўзросту на даму. Так, бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуб наведала 21 красавіка людзей сталага ўзросту вёсак Горка і Студзераўшчына.

12 мая бібліятэкар Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры наведала інвалідаў і людзей сталага ўзросту  УАЗ “Гезгалаўская бальніца сястрынскага дагляду”.  Бібліятэкар падыходзяць да кожнага чалавека індывідуальна, з улікам канкрэтных чытацкіх запытаў, літаратурных інтарэсаў. Чытачам былі прапанаваны кнігі рознай жанравай тэматыкі. З многімі  бібліятэкар чытае цікавыя артыкулы, абмяркоўвае сучасныя праблемы. Нават  паслухаць чалавека, паразмаўляць з ім – проста неабходна сталаму адзінокаму чалавеку.

5 мая бібліятэкар Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі-клуб сумесна з вучнямі ДУА“Вучэбна-педагагічны комплекс Лявонавіцкі дзіцячы-сад базавая школа” наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Васільевіча Шалеснага. Сустрэча з ветэранам  «Праўда пра вайну і чалавека»  прысвечана святу Перамогі, падчас якой  Фёдар Васільевіч расказаў удзельнікам пра жыццё ў гады вайны. Дзеці павіншавалі ветэрана з надыходзячым святам.

27 красавіка бібліятэкар  Войневіцкай сельскай бібліятэкі –клуб  абслужыла людзей сталага ўзроста на даму вёсак Пруд і М.Шастакі. Карыстальнікам было  пранавана пазнаёміцца з навінкамі перыёдыкі, кнігамі на любы густ.

25 мая ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўна–мастацкай спадчыны праведзена гадзіна духоўнай літаратуры “Духоўных  кніг надзвычайная мудрасць”. Чытачы пазнаёміліся з духоўнымі кнігамі, якія  вельмі важны ў наш час . Менавіта яны выхоўваюць у людзей дабро, веру і міласэрнасць. У бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Праз кнігу да духоўнасці”.

У чытальнай зале Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы да 80- годдзя з дня нараджэння У.Карызны прайшла музычна – літаратурная кампазіцыя “Салавей спявае…” На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю У.Карызны, слухалі запісы песен на яго вершы такія, як “Дні прыгожыя”, “Беларусь мая сінявокая”, “Люблю цябе, Белая Русь”, “Песня родная” і іншыя.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята нашай дзяржавы. Адзначаецца штогод 3 ліпеня. Таму да гэтага свята была прымяркавана акцыя – віншаванне. Бібліятэкары ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” павіншавалі жыхароў горада Дзятлава, якія вызвалялі нашу дзяржаву ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і жылі ў той час. У гэты дзень прымалі віншаванні: Вянско Алена Яфімаўна –вязніца Вялікай Айчыннай вайны, Капковіч Яўгенія Майсееўна –вязніца Вялікай Айчыннай вайны, Лях Аляксандр Юльянавіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Да 520-годдзя ўтварэння Дзятлава раённая бібліятэка правяла краязнаўчы рэтра-вечар і выставу-прагляд “Горад старажытны і малады”. Бібліятэкар Крупіца Марына Віктараўна  падрыхтавала для ўдзельнікаў мерапрыемства гістарычны экскурс у мінулае, расказала пра  ўзнікненне назвы мястэчка, яго заснавальніка, уладароў. Паведаміла пра сучаснасць горада, выдатных людзях. На мерапрыемства былі запрошаны сталыя чытачы, якія падзяліліся ўспамінамі пра наш горад.  Чытачы бібліятэкі з ўвагай слухалі ўсіх выступоўцаў і падзякавалі апладысментамі за цікавае мерапрыемства.

Чытачы Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі — клуба разам з бібліятэкарам Шалеснай Марыяй Пятроўнай наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Васільевіча Шалеснага. Яны павіншавалі ветэрана  з днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у раённай бібліятэцы 3 ліпеня ладзілася гадзіна перыядычных выданняў “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”. Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены цікавыя артыкулы з часопісаў — “Беларуская  думка”, “Планета”; газет – “Звязда”, “Перамога”, “Сельская газета” і  “СБ”.

Бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры наведала сваіх чытачоў сталага ўзроста на даму. Ім было прапанавана пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, адбылося абмеркаванне прачытаных кніг.

12 ліпеня ў Наваельнянскай бібліятэцы адбыўся ўрок дабрыні “Вечные ценности”, на які былі запрошаны людзі сталага ўзросту. Кожны з нас валодае якасцямі, якія характарызуюць нас як чалавека. Удзельнікі мерапрыемства вялі размову аб тым, што робіць нас больш чалавечнымі, і якую ролю ў гэтым  мае міласэрнасць і спагада.

17 ліпеня бібліятэкар бібліёбуса Бадзяка Наталля Вячаславаўна правяла вусны часопіс “Па старонкам народнага доктара”. Карыстальнікі даведаліся, што ў часопісе «Народны доктар»  сабраны толькі свежыя і самыя актуальныя рэцэпты, а таксама ёсць рэкамендацыі лекараў. Кожны нумар прысвечаны пэўнай тэме.

31 жніўня бібліятэкар Вензавецкай сельскай бібліятэкі наведала пажылых людзей у вёсцы Гірычы і правяла гадзіну духоўнасці  “Духоўная кніга — кніга аб галоўным”. На мерапрыемстве былі прадстаўлены кнігі, з дапамогай якіх можна знайсці тлумачэнне паходжання і пералік асноўных праваслаўных святаў, жыццяпіс святых, апісанне галоўных праваслаўных святынь.

Ты — боль,  паэзія. Ты — быль. Твае суровыя законы
He для забаў,  не для гульбы — а пошук ісціны да скону.
Ты — рай,  паэзія. Ты — рой адвечных дум,  дзе мы згараем.
I толькі геніі парой жылі часова гэтым раем.

                                                                                        Л.Галубовіч

5 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі арганізаваў для чытачоў бібліятэкі паэтычную сцяжынку “Літаратурная скарбонка Гродзеншчыны”. Вядучыя мерапрыемства, Бойка Вольга і Магера Святлана, ўрачыста павіталі гасцей вершаванымі радкамі. Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная экспазіцыя і мультымедыйная прэзентацыя. Перад аудыторыяй з вершамі паэтаў прынёманскага краю выступілі Яўгенія Савань, Наталля Петрыкевіч, Ядзвіга Гушча. Вершы ўласнага сачынення пранікнёна гучалі ад мастакоў літаратурнага слова Дзятлаўшчыны — Лідзіі Нічыпар, Георгія Шундрыка, Раісы Лакіза, Ірыны Варабей. Фельетон “Хоць плач, хоць крычы” Віктара Шымука эмацыянальна прачытала — бібліятэкар Ганна Пасюк. Напрыканцы сустрэчы  ўсе жадаючыя маглі  падыйсці і пагартаць кнігі  нашых паэтаў, адчуць цяпло душы і сэрцаў тых, хто дорыць нам святло паэзіі.

14 верасня ў Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры, для  людзей  пажылога  ўзросту, прайшла  бібліягасцёўня “Поговорим  по  душам”. Атрымалася разнастайная  і  насычаная  сустрэча, якая прайшла ў цёплым сяброўскім становішчы.  За кубачкам  чаю, жанчыны абмяркоўвалі пытанні духоўнага жыцця, выхаванне дзяцей, праблемы здароўя.

Чверць чытачоў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі складаюць людзі сталага ўзросту. Да дадзенай катэгорыі карыстальнікаў бібліятэкары праяўляюць асаблівую ўвагу: адбываецца іх абслугоўванне, арганізацыя вольнага часу. Добрай традыцыяй стала адзначаць у бібліятэках Дзень сталага чалавека. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі да гэтага свята 1 кастрычніка падрыхтавалі  віншавальную паштоўку “Залаты ўзрост”.

Дзень пажылых людзей – гэта добрае і светлае свята, якое сведчыць пра павагу да ўсіх пажылых людзей,  прызнанне іх заслуг і значнасці іх працы. Бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання  наведала людзей пажылога ўзроста і павіншавала іх паштоўкай. Пажадала ім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і бадзерага настрою.

Да Дня сталых людзей у аграгарадку Раклевічы прашла акцыя- наведванне “Агарнуць цяплом і ласкай”. Бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры, разам  з работнікамі Раклевіцкага Дома культуры і школьнікамі  віншаваннямі  і песнямі віншавалі  людзей сталага ўзроста. Гэтае свята — выдатная магчымасць сказаць словы падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення, за мірнае неба над галавой, за добрасумленную працу, за веру ў будучыню, за вопыт, дабрыню і мудрасць.

2 кастрычніка да Дня сталага чалавека Вензавецкая СБЦ сумесна са школай правяла акцыю “Клопат”. Удзельнікі павіншавалі сталых людзей са святам і ўручылі віншавальныя паштоўкі.

У многіх народаў свету ёсць казкі аб мудрасці сталых людзей. Беларуская казка “Стары бацька”, кітайская  “Старикам ума не занимать”, латышская “Дедов совет”  і іншыя. Усе яны вучаць, што старасць трэба паважаць, бо сталыя людзі многа бачылі і перажылі, яны могуць даць мудрыя саветы, падзяліцца жыццёвым вопытам і ведамі. Напярэдадні і ў дзень сталых людзей работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ  віншавалі сталых людзей у бібліятэцы і праводзілі хатнія сустрэчы “Мы да іх — па мудрасць, яны да нас – па сардэчнасць”.

«1000 советов по здоровью» пад такой назвай 16 лістапада ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы — клуб адбылася гутарка для пажылых людзей. Які часопіс выбраць, з чаго пачаць чытанне — расказала чытачам бібліятэкі бібліятэкар Алена Мікалаеўна. У бібліятэцы вялікі выбар перыядычных выданняў з якіх можна набыць веды пра здароўе: “Я на пенсии”, “Народный доктор”, “Добрый сосед”, “Сваты”, “Поделись советом”, “Счастливая и красивая”, “1000 советов” і інш.

24  лістапада ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы — клуб адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага  аб’яднання  “Гаспадынька”  пад назвай  “Мы за чаем не скучаем”. Карысную інфармацыю пра тое, што чай – гэта самы распаўсюджаны напой, які п’юць дарослыя і дзеці, падрыхтавала Сербін Людміла Канстанцінаўна. Чай добра ўплывае на здароўе, амалоджвае арганізм чалавека і дапамагае знізіць вагу. Гэты выдатны напой можна піць, як гарачым, каб сагрэцца, так і халодным – каб астудзіцца. Таксама прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення чаю. Затым адведалі гарбаты з траў.