Бібліобус

 

bibliobus

 

Асноўная задача бібліобуса – абслугоўванне кнігай насельніцтва маланаселеных і неперспектыўных вёсак, аддаленых ад стацыянарных бібліятэк.

Дзейнасць бібліобуса  ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” вызначаецца Палажэннем аб бібліобусе.

Для работы бібліобуса складзены План абслугоўвання насельніцтва  раёна, у якім пазначаны населеныя пункты, іх аддаленасць ад раённай бібліятэкі, колькасць насельніцтва, у тым ліку дзеці да 15 гадоў.

Вызначаны маршруты бібліобуса, якія зацверджаны дырэктарам ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Штомесячна складаецца Графік выяздаў бібліобуса, які зацвярджаецца дырэктарам установы. Зона абслугоўвання бібліобуса азначана 12 маршрутамі з 67 населенным пунктам, якія штомесячна наведваюцца. Насельніцтва абслугоўваемых зон складае 3220 чалавек.

Бібліобус  абслугоўвае 700 карыстальнікаў, якім выдаецца 8000 выданняў, наведванні   2700.

Для работы бібліобуса ўведзена платная паслуга – выдача літаратуры  камерцыйнага фонду – 10кап.\1000 рублёў – 1 кніга на месяц.

Карыстальнікі бібліятэкі-бібліобуса

Да ўвагі карыстальнікаў бібліобуса прапануюцца:

Дошка Інфармацыі, на якой размешчаны:

  1. Пералік бясплатных агульнадаступных сацыяльных паслуг, аказваемых бібліятэкамі ўстановы
  2. Правы карыстальнікаў бібліятэкі бібліобуса
  3. Абавязкі карыстальнікаў бібліятэкі-бібліобуса
  4. Інфармацыя аб бясплатных юрыдычных кансультацыях у раённай бібліятэцы

Прэйскурант цэн на платныя паслугі, аказваемыя бібліятэкамі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”

Рэкламныя матэрыялы:

Папка з матэрыяламі сацыяльнага зместу

Інфармацыйны стэнд “Здаровы лад жыцця”, на якім размешчаны рэкламныя выданні па здароваму ладу жыцця

Тэматычныя папкі газетна-часопісных артыкулаў:

  • Сам сабе майстар
  • Памажы сабе сам
  • Расліны лечаць
  • У скарбонку гаспадыням
  • Ураджайны агарод
  • Для вас, пчаляры

Матэрыялы, прадстаўленыя для работы бібліобуса абнаўляюцца па меры паступлення інфармацыі.

Дзейнасць бібліятэкі бібліобуса рэкламуецца на старонках раённай газеты “Перамога”, “Гродзенскай праўды”.