«Бескорыстной глубокой любовью, научи меня, Боже, любить»

З самых старажытных часоў чалавек імкнуўся спазнаць ісціну, знайсці адказ на сакраментальнае пытанне “Як жыць?”. І толькі з часу, калі прыйшла да людзей Біблія, такі адказ быў знойдзены. Уся праваслаўная літаратура вучыць нас жыць па Законам Божым.
Да Дня праваслаўнай кнігі, Казлоўшчынская ГПБЦ, для вучняў 7-8 класаў ДУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа” арганізавала ўрок духоўнасці “Бескорыстной глубокой любовью, научи меня, Боже, любить”. Ён прысвячаўся 500-годдзю беларускаму кнігадрукаванню і 700- годдзю Навагрудскай епархіі. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю ўтварэння епархіі, больш падрабязна расказалі пра Казлоўшчынскую царкву Успення Прасвятой Багародзіцы. Была падрыхтавана выстава – парада “Научи меня, Боже, любить”, паказана відэапрэзентацыя “Навагрудская епархія”. Да вучняў звярнуўся пратаіярэй Георгій Ярмоліч. Ён пазнаёміў прысутных са старажытнамі кнігамі, якім ужо больш за сто гадоў, расказаў пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека.