“Бережливость в большом и малом”

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №537 ад 29 лістапада 2012 года — 2013 год аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам беражлівасці. У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзейнічае выстава: “Бережливость в большом и малом”. Да Года беражлівасці ў Наваельнянскай ГПДБ была праведзена эканамічная гульня “Яе вялікасць Эканоміка”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з правіламі эканоміі: як эканоміць воду і электрычнасць. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Абараняй! Беражы! Павялічвай!”. Хвіліна інфармацыі “Беражлівасць – галоўныя фактары  эканамічнай бяспекі дзяржавы” адбылася ў Данілавіцкай СБ.