«Белая кіска — чорны кот»

У другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з вучнямі лагера «Здаравячок» на мур-турніры «Белая кіска — чорны кот». Вядучая расказала пра мінулае катоў , пра эмацыянальнае ўздзеянне іх на многіх пісьменнікаў. Затым арганізавалі каманды дзяўчынак «Белая кіска » і хлопчыкаў «Чорны кот». Адбыліся туры: «Літаратурныя каты» — па ўрыўках вызначыць твор, «Самі з вусамі» — хто першы зложыць паштоўку з героем мерапрыемства, «Кот у мяшку» — выбраць правільны адказ з прапанаваных, «Кошка — гумарыстка» — адгадаць гумарыстычныя загадкі. Пакуль каманды спаборнічалі, з залам праводзілі «Кашачую віктарыну», чыталі вершы, займальныя факты з жыцця катоў. Напрыканцы журы падвяло вынікі. Перамогу атрымала каманда «Белая кіска».