“Беларускія пісьменнікі дзецям

Закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло ў форме гучных чытанняў “Беларускія пісьменнікі дзецям”, якія ладзіліся 30 сакавіка ў чытальнай зале. Дзеці даведаліся аб тым, што роднае слова, родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа, што абавязкова трэба ведаць тую мову, на якой гаварылі твае продкі, ганарыцца беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Для чытання ўслых і абмеркавання былі ўзяты творы Я.Купалы, А.Пісьмянкова, М.Зізюка і У.Ягоўдзіка.