“Беларускія кнігі-юбіляры 2018 года”

Для чытачоў бібліобуса 1 жніўня бібліятэкар Бадзяка Наталля Вячаславаўна арганізавала агляд літаратуры “Беларускія кнігі-юбіляры 2018 года”. Увазе аўдыторыі былі прадстаўлены наступныя творы: зборнік вершаў Я.Купалы “Шляхам жыцця”, апавяданне Я.Коласа “Нёманаў дар”, паэма “Новая зямля”, паэма А.Куляшова “Сцяг брыгады” і інш.