“Беларуская асветніца”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” 12 чэрвеня падрыхтаваў для сваіх чытачоў відэаэнцыклапедыю “Беларуская асветніца” (да Дня памяці святой Еўфрасінні Полацкай). Першая жанчына на беларускай зямлі, прылічаная да святых, адна з самых шанаваных як у праваслаўі, так і каталіцтве. Да яе думкі прыслухоўваліся князі, яе прымалі замежныя імператары і каралі.  Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў. Такі лёс напаткаў заступніцу Беларусі Еўфрасінню Полацкую.