“Беларусь мая, родны край…”

у  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры экалагічнай  культуры прайшло  падарожжа “Беларусь мая, родны край…” Удзельнікі  пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі  і геаграфічным  знаходжаннем  Рэспублікі  Беларусь,  а  таксама паведалі  пра сімволіку  нашай  Радзімы. Дзеці  падрыхтавалі  вершы  пра  родны  край. Мерапрыемства ладзілася 17 верасня.