“Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”

Дзятлава  — наша сталіца,
Любай радзімы малой,
Бог даў мне тут нарадзіцца,
Тут мой адчай і пакой.

Дажынкі  — старадаўняе народнае свята беларусаў, звязанае з заканчэннем жніва. 23 лістапада ў Смаргоні праходзіў абласны фестываль — кірмаш “Дажынкі – 2019” – свята працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны. ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” таксама прыняла ўдзел у свяце.  Бібліятэкар Марына Лапушка прадстаўляла тыя скарбы роднага краю, якімі багатая наша Дзятлаўская зямля. Была экспанавана выстава “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”,прымеркаваная да Году малой радзімы. Жыхары і госці свята маглі пазнаёміцца з гісторыяй заснавання г.Дзятлава і славутымі землякамі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, літаратуры, праславілі свой родны край у розных сферах жыцця.