“Азбука – не бука, забава і навука”

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі 27 сакавіка Наваельнянская ГПБЦ наведала  ДУА “Наваельнянскі яслі-сад”. Бібліятэкар для выхаванцаў падрыхтавала літаратурны куфэрак “Азбука – не бука, забава і навука”. Загадчыца бібліятэкі распавяла прысутным, як з’явіўся алфавіт, у чым адрозненне галосных і зычных гукаў, загадала загадкі пра літары, паказала прэзентацыю “Як з’явіўся алфавіт”.