“Азбука для праваслаўных дзяцей”

17 лістапада ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы – цэнтры духоўнай асветы і культуры ладзіліся праваслаўныя гучныя чытанні “Азбука для праваслаўных дзяцей” на тэму “Гісторыя стварэння свету і чалавека”. На мерапрыемства быў запрошаны кіраўнік нядзельнай школы Маленчык Марыя Іванаўна. Яна расказала дзецям гісторыю стварэння свету і чалавека. Затым удзельнікі па чарзе чыталі ўслых урыўкі з Бібліі. У канцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала праглядзець відэафільм “Аб стварэнні свету”.