«Авеяныя любоўю: наш герб і сцяг»

13 мая Хвінявіцкая сельская бібліятэка — цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця сумесна з сектарам па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры”,  да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, правялі патрыятычную гадзіну «Авеяныя любоўю: наш герб і сцяг». Наведвальнікі даведаліся пра герб і сцяг нашай дзяржавы, адказалі на пытанні віктарыны.