«Асветнікі зямлі беларускай»

2 верасня ДУА «Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа» сумесна з Хвінявіцкай сельскай бібліятэкай-цэнтрам фарміравання здаровага ладу жыцця была праведзена гульня-квэст “Вытокі славянскага пісьменства”. Адной з станцый квэсту была інфармацыйна-гістарычная панарама «Асветнікі зямлі беларускай». Удзельнікі квэсту пазнаёміліся з асветнікамі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полацкай, Францыскам Скарынай, Сімяонам Полацкім і Сымонам Будным. Усе дзеці ўважліва слухалі прапанаваны ім матэрыял, таму паспяхова справіліся са складанымі пытаннямі віктарыны і палучылі максімальныя балы. Удзельнікі сабіралі мазаіку-партрэты беларускіх першаасветнікаў. У актавым зале школы адбылося падвядзенне вынікаў квэсту. У мерапрыемстве прынялі удзел 47 навучэнцаў. 1-ае месца заняў 5 клас, 2-ое —  9 клас, 3-яе  — 6 клас.