“Асцярожна-агонь!”

У лютым у межах пажарна-прафілактычных акцый па папярэджанню пажараў  Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала інфармацыйную выставу “Асцярожна-агонь!”. У бібліятэках раёна прайшлі гутаркі: “Агонь не церпіць бяспечнасці” (Казлоўшчынская ГПБ), “Пожар легче предупредить, чем потушить” (Войневіцкая СБ), “Ваша жыццё ў вашых руках” (Горкаўская СБ), “Коварная спичка” (Лявонавіцкая СБ), “Асцярожна – агонь” (Жукоўшчынская СБ); урокі пажарнай бяспекі: “Спички не тронь – в спичках огонь!” (Раготнаўская СБ), “Крепко помните друзья, что с огнём шутить нельзя” (Казлоўшчынская ГПДБ).   Падчас  мерапрыемстваў карыстальнікі бібліятэк даведаліся аб статыстыцы пажараў па Гродзенскай вобласці, аб асноўных прычынах узнікнення пажараў,  аб мерах па  папярэджанню пажараў, пазнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі.