Астрожскі Канстанцін Васіль

Астрожскі Канстанцін Васіль

ovНарадзіўся (1527 – 21.03.1608) быў сынам ад другой жонкі Аляксандры з роду Слуцкіх. З’яўляўся адным з багатых і ўплывовых магнатаў у Вялікім княстве Літоўскім.

Свае дзіцячыя і юнацкія гады Канстанцін прысвяціў падрыхтоўцы да дзяржаўнай службы, а таксама вядзенню гаспадаркі, якая налічвала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак.

Дзятлава таксама з’яўлялася ўласнасцю К.В.Астрожскага. Аднак разгарэлася барацьба за правы на ўладанне мястэчкам. Пасля смерці гетмана К.В.Астрожскага валодаць Дзятлавам пачала яго другая жонка – княгіня Аляксандра. Правы на ўладанне меў і старэйшы сын гетмана — Ілья. Пакуль падрастаў другі сын Канстанцін, закон быў на яго баку. Таму з 1531 па 1541 гг. Дзятлавам валодаў Ілья Канстанцінавіч. Ілля быў сынам ад першай жонкі Таццяны з роду Гальшанскіх.

З 1541 г. амаль да канца стагоддзя ўсё гаспадарчае і культурнае жыццё мястэчка падпарадкоўвалася князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму.

Шмат увагі ўдзяляў К.В.Астрожскі дзяржаўным справам. Ён займаў пасады старасты Уладзіміра-Валынскага, з 1550г.- маршалка Валынскай зямлі, а з 1559г. – ваяводы кіеўскага. Не стаяў у баку К.В.Астрожскі і ад палітычнай барацьбы, якая разгарэлася ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХVІ ст.

Пэўную  цікавасць  выклікае  і  культурнае    жыццё  К.В.Астрожскага. Увесь свой вольны час ён прысвячаў стварэнню праваслаўных брацтваў, заснаванню школ для розных саслоўяў, прымаў удзел у стварэнні мноства бібліятэк.

У 1580 г. на яго сродкі адкрылася друкарня ў Астрозе, дзе некаторы час працаваў рускі першадрукар Іван Фёдараў.

Памёр К.В.Астрожскі ва ўзросце 81 года, увайшоўшы ў гісторыю як палітычны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

Літаратура:

Астрожскі Канстанцін Васіль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. – Мн., 1996. – Т. 2. – С.56.

Астрожскі Канстанцін Васіль // Памяць: гіст-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. —  Мн., 1997. —  С.38.

Астрожскі Канстанцін Васіль // Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. – Дзятлава. – 2007. – С.5-6.