“Асоба ў гісторыі Дзятлаўскага краю”

8 чэрвеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна, беларускага паэта і перакладчыка, нашага славутага земляка з Дзятлаўшчыны. Раклевіцкая сельская бібліятэка-цэнтр традыцыйнай культуры прапанавала сваім чытачам гутарку-асобу “Асоба ў гісторыі Дзятлаўскага краю”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных са старонкамі біяграфіі. Далей гаворка пайшла пра творчасць Ігната Сымонавіча. Першыя вершы апублікаваў у 1917 г. (газеты «Беларуская рада», «Вольная Беларусь»). З паэтычнымі творамі выступаў у газетах, часопісах «Дзянніца», «Наша думка», «Беларускі звон», «Маладое жыццё», «Перавясла», «Маланка», «Наш шлях», «Прамень», «Студэнцкая думка» і інш. Выступаў і як публіцыст. Напісаў і абараніў дысертацыю, прысвечаную дзейнасці і светапогляду Ф.Скарыны. Склаў «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 году). Для старэйшых класаў беларускіх сярэдніх школ» (Вільня, 1927). Нізка вершаў апублікавана ў калектыўным зборніку «Ростані волі» (1990). Пераклаў на беларускую мову паэму А.Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).