“Асенні букет”

Многія стагоддзі чалавек спрабуе ўдасканаліць свет вакол сябе, калі стварае выдатныя аб’екты. Для адных гэта з’яўляецца самавыяўленнем сябе, для другіх – звычайным хоббі, для трэціх – магчымасцю на пэўны час заняць рукі. Але, у любым выпадку, вядома, што кожны чалавек, у якога ёсць рукі, можа стварыць вялікае мноства цудоўных рэчаў.

На асенніх канікулах аддзел абслугоўвання і інфармацыі правёў падлеткавы хэнд мэйд “Асенні букет”. Словы “хэнд мэйд” перакладаюцца як работа, якую зрабілі ўласнымі рукамі. Сёння ручныя вырабы цэняцца вельмі дорага, так як змяшчаюць ў сябе часцінку душэўнай цеплыні. Бібліятэкар абанемента Пасюк Ганна Уладзіміраўна. правяла хэнд мэйд  —  кветкі сваімі рукамі. Удзельнікі занятка навучыліся рабіць кветкі з гафрыраванай паперы і цукерак, а таксама кветкі з асенняга лісця.