«Армія. 100 год гісторыі»

Сёння мы адзначаем славуты юбілей — 100-годдзе нашай арміі- Чырвонай, Савецкай, Узброеных Сіл краіны. Гэта цэлая эпоха, авеяная баявой славай многіх пакаленняў. 23 лютага мы ўспамінаем усіх, хто ў розны час годна нёс воінскую службу, змагаўся з ворагам, адстойваў свабоду і незалежнасць нашай краіны, хто і сёння з гонарам нясе службу ва Узброеных Сілах і прадаўжае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў. У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі можна пазнаёміцца з кніжнай выставай «Армія. 100 год гісторыі», дзе прадстаўлены матэрыял на гэтую тэму.