“Аматарам беларускай мовы і літаратуры”

З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц,
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,-
Ты выткана дзіўная родная мова.

Максім Танк

Супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” 5 ліпеня ладзілі конкурс знаўцаў “Аматарам беларускай мовы і літаратуры”. Мэтай мерапрыемства было развіць творчае мышленне, пазнавальны інтарэс, узбагаціць слоўнікавы запас, выхаваць павагу да беларускай мовы і літаратуры. Распачаўся конкурс словамі Максіма Танка. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні — жарты, былі перакладчыкамі, адгадвалі беларускія народныя загадкі. Напрыканцы мерапрыемства яны даведаліся пра 10 запаведзяў беларуская мовы, аўтарам якіх з’яўляецца Віктар Швед.

Мову родну беражы.
Мовай роднай даражы.
Мову родную шануй.