“Агарнуць цяплом і ласкай”

Бібліятэкары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі гульнёва-забаўляльную праграму “Агарнуць цяплом і ласкай”. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў падарожжа ў добрую казку з віктарынамі, конкурсамі і гульнямі. Хочацца зазначыць, што Дзень інвалідаў – гэта не свята. Гэта – своеасаблівы знак бяды, які нагадвае грамадству пра існаванне побач з намі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тое, што грамадства павінна клапаціцца пра тых, хто слабы, хворы і нямоглы і мае патрэбу ў падтрымцы.