“Афганскі боль”

15 лютага – дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана, дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў. Вайна, якая доўжылася 9 гадоў, 1 месяц і 19 дзён. У людской памяці вайна будзе жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязьмі маці. Да гэтай даты ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі была падрыхтавана выстава “Афганскі боль”. Супрацоўнікі аддзела ў гэты дзень наведалі УП “Белтэхагляд”, яны нагадалі работнікам установы пра вайну ў Афганістане, пазнаёмілі з артыкуламі перыядычнага друку “Рейс в Афганистан”, “Солнечный ожог Афгана”, парэкамендавалі кнігі А.Тамонікава, М.Чаргінца.

Работнікі бібліятэкі наведалі мітынг-рэквіем да помніка воінам-інтэрнацыяналістам.