«Афганскае рэха»

Усё далей ад нас падзеі 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі амаль 525 тысячам, ваеннаслужачых — салдат і афіцэраў Савецкай Арміі — прыйшлося паспрабаваць «смак» афганскай вайны. 15 тысяч жывымі не вярнуліся.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы аформлена выстава-успамін «Афганскае рэха». На ёй прадстаўлены: горкая статыстыка вайны, артыкулы з газет і часопісаў пра нашых землякоў-афганцаў (Мацюкевіча У., Марцінчыка Дз., Туровіча А., Антончыка В., Альшэўскага А. і іншых), загінуўшых Дм. Лазовіка і А. Шылава, нарысы і мастацкая літаратура пра ваенныя дзеянні ў Афганістане.