“Афганістан, ты столькі лёсаў перакрэсліў”

15 лютага ў раённым Доме культуры адбылася сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў з нагоды 25-годдзя вываду войск з Афганістану. Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка  арганізавала выставу-разважанне “Афганістан, ты столькі лёсаў перакрэсліў”. Воіны-афганцы і ўсе прысутныя пазнаёміліся з літаратурай, якая была прадстаўлена на выставе. Бібліятэкары запрасілі ўсіх наведаць бібліятэку і набыць літаратуру, якая зацікавіла.