“Афганістан — боль душы маёй”

15 лютага 2017 года, да 28-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана,  Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця, ладзіла ў ВПК “Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” сустрэчу-гутарку Афганістан — боль душы маёй”. Вучні 9-ага, 11-ага класаў і іх настаўнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі якія, папярэднічалі ўводу савецкіх войскаў у Афганістан, даведаліся аб прычынах уводу Савецкіх войск у Афганістан. На мерапрыемстве гучалі песні напісаныя воінамі Афганцамі, гучалі вершы прысвечаныя подзвігу салдата на Афганскай вайне. Успомнілі воінаў інтэрнацыяналістаў з нашай мясцовасці Камінскага Ю.М., Марука А.Я., Шыпіла Л.К., Абрамчыка Б.І., Пачабыта В.Б., Саўчанкава В.М. Да ўвагі прысутных быў  падрыхтаваны гістарычны дакументальны  фільм.