“Адкрый для сябе беларускую кнігу”

12 верасня інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску” распачаўся ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця выставай-парадай кніг “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. Да ўвагі чытачоў   прадстаўлены кнігі наступных аўтараў: М.Гусоўскага, Я.Купалы, У.Караткевіча, А.Ажэшка, В.Гапеева, І.Шамякіна, М.Чарняўскага, А. Клышкі, А.Масла і інш.  Прапанаваныя выданні да спадобы любому чытачу, тут ёсць дэтэктывы, раманы, аповесці, вершы, а для самых маленькіх — казкі.