“Адчыняем  багацце  часопіснага  царства”

28 красавіка ў Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры прайшоў экспрэс-агляд “Адчыняем  багацце  часопіснага  царства”. На  мерапрыемства  былі  запрошаны  навучэнцы ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя  школа”. Дзеці  пазнаёміліся   з  часопісамі, якія  выпісвае  наша  бібліятэка, адказвалі  на  пытанні бліц-віктарыны “Музыкалка” і адгадвалі загадкі.