Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

(1.11.1933-5.08.2001 гг.) 

adamchikНарадзіўся ў в. Варакомшчына Навагрудскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці).

Вучыўся ў Наваельнянскай школе рабочай моладзі і адначасова працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Працаваў у рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі.

Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1963-1965гг.). Працаваў у рэдакцыі часопіса “Маладосць”. Спачатку рэдактарам аддзела прозы, потым – намеснікам галоўнага рэдактара (1969-1977гг.). Узначальваў сцэнарную майстэрню пры кінастудыі “Беларусьфільм” (1977-1980гг.). З 1982 г. – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”.

У складзе бларускай дэлегацыі прымаў удзел у рабоце 38-й сесіі ААН (Нью-Йорк, 1983г.).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1989г.). Член рады Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З першымі апавяданнямі ў друку Вячаслаў Адамчык выступіў у 1957 г. За гэты час ім выдадзены наступныя кнігі: зборнікі апавяданняў “Свой чалавек”(1958), “Млечны шлях” (1960), “Міг бліскавіцы” (1965), “Дзікі голуб”(1972), “Год нулявы” (1980).

Раман “Чужая бацькаўшчына” і п’еса “Раіса Грамычына” экранізаваны.

Творы Вячаслава Адамчыка перакладаліся на рускую мову, польскую, літоўскую, нямецкую, яўрэйскую, балгарскую, туркменскую і іншыя мовы.

Літаратура:

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Пяткевіч А.М.
Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.7-8.

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. – Мн., 1992. – Т.1. – С.45-48.

Вячаслаў Адамчык // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік. – Мн., 1994. — С.10-11.

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1996. – Т.1. – С.93-94.

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мн., 1993. – С.46.

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – Мн., 1984. – Т.1. – С.38.